Прадпрымальнікі заступіліся за сваіх ваўкавыскіх калег

|

“Галадоўка Мікалая Аўтуховіча гэта не толькі пратэст супраць прававога бяспраўя і парушэння правоў чалавека па сваёй пэўнай справе, гэта барацьба за лепшую будучыню ўсёй Беларусі”, — гаворыцца ў заяве.

Паводле меркавання аўтараў, гэтая галадоўка дае шанц усім грамадзянскім і палітычным структурам заявіць аб сваёй падтрымцы Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі: “Мы ганарымся мужнасцю нашага калегі. Мы салідарныя з Аўтуховічам, Лявонавым і Асіпенкам і іх сем’ямі. Мы ўдзячныя беларускім праваабарончым і палітычным структурам, якія не пабаяліся выказаць салідарнасць з затрыманымі. Мы ўдзячныя таксама прадстаўнікам міжнародных структур, якія маральна падтрымалі прадпрымальнікаў і выказалі патрабаванні іх неадкладнага вызвалення”.

Трое прадпрымальнікаў руху з Ваўкавыска былі затрыманыя 8 лютага. Яны абвінавачваюцца па артыкуле 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). 16 красавіка М.Аўтуховіч аб’явіў безтэрміновую галадоўку, патрабуючы ў самыя кароткія тэрміны або перадаць справу ў суд, або змяніць усім падследным па гэтай справе меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе.

Паводле http://www.racyja.by