ByFly падвышае тарыфы

Так, з сённяшняга дня ТП «Камфорт Лайт» абыдзецца абаненту ў 20 900 рублёў замест 19 000 рублёў, «Камфорт Стандарт» падаражэў з 37 000 да 40 700 рублёў, «Камфорт Экспрэс» — з 50000 да 55 000 рублёў. Плата за «Камфорт міні» вырасла на 1000 рублёў — да 10 990.

Цана за кожны мегабайт звыш улічанага у тарыфным плане трафіку засталася ранейшай.

Акрамя таго, падаражэў тарыф «Оптымум». Замест 70 300 рублёў зараз ён каштуе 80000 рублёў. Цана ТП «Сацыяльны» вырасла з 20 000 да 22 000 рублёў.

У снежні намеснік дырэктара РУП Андрэй Сабораў, цяпер ужо былы, абяцаў, што ў 2012 годзе доступ у інтэрнэт ад «Белтэлекаму» даражэць не будзе.

 

Здымак news.kosht.com