Дзяўчынка пажартавала з гродзенскімі выратавальнікамі

|

Па названаму адрасу выехалі пажарныя, хуткая дапамога, міліцыя.
Высветлілася, што дома з такім нумарам проста не існуе.
Жартаўніцу хутка вылічылі.
Бацькам, хутчэй за ўсё, давядзецца кампенсаваць выдаткі, якія спецслужбы панеслі за выезд.
Не выключана, што бацькі будуць прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці.

За суткі ў вобласці зарэгістраваныя яшчэ 3 несапраўдных выкліка. У гэтых выпадках пільныя суседзі прымалі за пажар пару з кухонных вокнаў, дзе гатавалі ежу.

 

Паводле прэс-службы Гродзенскага ўпраўлення МНС за мінулы год зарэгістравана 49 несапраўдных выклікаў выратавальнікаў.

У 29 выпадках злога намеру не было – грамадзяне перастрахаваліся, а ў астатніх выпадках складаліся пратаколы, высвятляліся вінаватыя і прыцягваліся да адказнасці.

 

Па сённяшніх коштах выклік выратавальнікаў без патрэбы ў Гродне можа абыйсціся да 400 тысяч рублёў: бухгалтэрыя ў кожным канкрэтным выпадку пралічвае ўсе выдаткі.

Паводле http://112.by