Сталыя гарадзенцы займаюцца ў «Школе добрых справаў»

|

“Школа добрых справаў” з’яўляецца неад’емнай часткай працы гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, паколькі адной з галоўных яго мэтаў з’яўляецца сацыяльная актывізацыя сталых людзей.

>

 

Першы ў гэтым годзе занятак “Школы” адбыўся 9 лютага. Па яго выніках былі створаныя некалькі працоўных груп, якія да 1 сакавіка павінны распрацаваць планы дзейнасці па рэалізацыі той альбо іншай ідэі.

У мінулым годзе слухачы УЗВ у межах “Школы добрых справаў” збіралі кнігі для бібліятэкі гарадзенскай турмы, рэчы для бяздомных, пасадзілі алею дрэваў у гарадзенскім заапарку.

 

Фота Вітаўта Рудніка