“Дзень АПБ “ у Гродзенскім універсітэце

|

Акрамя афіцыйнай часткі, у праграме – фільмы пра прыроду, каманднае маляванне птушкі году, слайд-шоў, падвядзенне вынікаў конкурсаў  і  ўзнагароджанне самых актыўных журналістаў.

“Дзень АПБ” ( грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”) адбудзецца ў актавай залі юрыдычнага факультэту Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы ў корпусе на зав.Даватара, 3/1 (другі паверх).

Арганізатары абяцаюць усё самае цікавае для простых наведвальнікаў.

Старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ Дзмітрый Вінчэўскі:

Мы ладзім традыцыйную штогадовую справаздачную канферэнцыю. Каб людзям было цікава, акрамя справаздачы аб дзейнасці і планавання, рыхтуем  шмат цікавага. Гэта добрая нагода для людзей пазнаёміцца, сустрэцца, нешта абмеркаваць. Тут жа можна стаць сябрам АПБ альбо заплаціць гадавыя сяброўскія складкі, набыць друкаваную прадукцыю…

Праграма “Дня АПБ”:

9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00-10.10 Адкрыццё.
10.10-10.45 “Запаведнік будучыні” – Прэм’ера навукова-папулярнага фільму, прадстаўляе рэжысёр і аператар, к.б.н. Ігар Бышнёў
10.45-11.05 Каманднае маляванне “Птушкі году -2012” з завязанымі вачыма і ўзнагароджанне лепшай каманды.
11.05-11.35 Афіцыйная частка. Справаздача Савета Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і Рэвізійнай камісіі за 2011 год і план дзейнасці аддзялення на 2012 год.
11.35-11.55 Выбары новага складу Савету Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і яго Старшыні.
11.55 – 12.25. Навукова-папулярны фільм “Гарадзенская Свіслач” прадстаўляе аўтар сценару Віталь Гуменны.
12.25 – 12.40. Узнагароджанне самых актыўных журналістаў, якія супрацоўнічалі з нашым аддзяленнем у 2011 годзе.
12.40 – 13.00. Відэа-конкурс па вызначэнні птушак Беларусі для дарослых або дасведчаных бёдуотчараў.
13.00-14.00 Перапынак на каву і гарбату. Аўд. 138 (3 паверх, корпус біяфаку)
14.00-14.05 Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Нашы птушкі-2012”, відэа-конкурсу па вызначэнні птушак і ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў.
14.05 – 14.25. Слайд-шоў “150 здымкаў-фіналістаў фотаконкурсу АПБ “Птушкі ў аб’ектыве-2011” – прадстаўляе мадэратар сайту www.birdwatch.by Яўген Сліж
14.25.-14.45 “Птушкі Індыі” – відэа-прэзентацыя Дзьмітрыя Вінчэўскага
14.45-15.05 “Адзін зімовы дзень” – навукова-папулярны фільм прадстаўляе аўтар сценару Віталь Гуменны.
15.05 – 15.15. Падвядзенне вынікаў.

У праграме магчымыя змены – сачыце на www.birdwatch.by

“Дзень АПБ” пройдзе ў межах “Заалагічных чытанняў-2012”, якія адбудуцца на базе факультэту біялогіі і экалогіі ГрДзУ імя Янкі Купалы 2-4 сакавіка.

 

Здымак з http://birdwatch.by