Ашмянскі райвыканкам выйграў два гранты Еўрасаюза

|

Як распавяла намесніца старшыні Ашмянскага райвыканкаму Галіна Люткоўская, ужо сёння сумесны міжнародны праект ухвалены ў Міністэрстве замежных спраў. Па ўмовах праектаў, у краязнаўчым музеі Францішка Багушэвіча з’явіцца мультымедыйная ўстаноўка, за грантаўскія грошы таксама набудуць сярэднявечныя строі для фестывалю “Гальшанскі замак” і пракладуць веламаршрут даўжынёй 1,8 км.