За месяц Гродзенскі аблвыканкам атрымаў 67 электронных зваротаў грамадзян

|

Усяго Гродзенскі аблвыканкам за месяц атрымаў 228 зваротаў грамадзян.

Электронную форму зварота абіралі ў асноўным гродзенцы (30%), а таксама жыхары Гродзенскага, Ваўкавыскага, Лідскага, Мастоўскага, Слонімскага, Смаргонскага, Шчучынскага раёнаў, Мінска.

Каля 55% электронных зваротаў тычыліся пытання будаўніцтва жытла і льготнага крэдытавання ў сувязі са зменамі ў заканадаўстве. Аналагічная тэндэнцыя прасочваецца і ў агульнай колькасці зваротаў, у той час як раней часцей за ўсё задаваліся пытанні з сферы ЖКГ.

 

Усе электронныя звароты грамадзян зарэгістраваныя. Адказы на іх аўтары атрымаюць у электронным выглядзе альбо на паперы, калі ўказалі гэта ў лісце.

 

З пачатку года ў Гродзенскі аблвыканкам пастапіла 415 зваротаў грамадзян. У тым ліку зарэгістраваныя 75 калектыўных і 11 ананімных зваротаў.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://www.bybanner.com