Гран-пры фестывалю “Каложскі дабравест” атрымаў дзіцячы хор з Масквы

|

У Гродне сабраліся царкоўныя, свецкія прафесійныя і аматарскія калектывы.

Конкурсныя выступыі ацэньвала міжнароднае журы. Яно вызначыла лаўрэатаў “Каложскага дабравесту” ў трох ступенях і дзевяці катэгорыях.

Гран-пры фестывалю атрымаў дзіцячы хор “Вдохновение” дзіцячай музычна-харавой школы №106 Масквы.

Яшчэ тром калектывам прысуджаныя спецыяльныя прызы: візантыйскаму хору «IDIMELON» (Фесалонікі, Грэцыя), хору Свята-Духавага кафедральнага сабору (Чарнаўцы, Україна) і лепшаму дырыжору фестывалю Авідзію Фока (Рэдэуць, Румынія).

Прызы і памятныя падарункі лаўрэатам падрыхтавала Гродзенская епархія.

Уладальнік гран-пры атрымаў ноўтбук і сімвал фестываля – статуэтку, выкананую гродзенскім скульптарам Уладзімірам Панцялеевым.

Лаўрэаты першай ступені ўзнагароджаны мікрахвалёўкамі, другой – фотаапаратамі, трэцяй – электрычнымі чайнікамі.

 

Паводле http://www.orthos.org