СБП заклікае далучыцца да стварэння “Беларускага вянка”

|

СБП сумесна з выдавецтвам “Юніпак” плануе выдаць найлепшыя творы знакамітых сучасных беларускіх пісьменнікаў. Першым адкрые серыю зборнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. 100 найлепшых твораў паэта войдуць ў зборнік і арганізатары прапануюць абраць іх грамадскасці.

На працягу двух месяцаў кожны можа даслаць спіс з 10 найлепшых, на яго думку, твораў Рыгора Барадуліна на e-mail: vyanok.b@gmail.com

 

Нагадаем, што ў студзені прайшла акцыя “Дапаможам Рыгору Барадуліну“, якую праводзіў Глеб Лабадзенка.

Паводле http://lit-bel.org

 

Здымак www.pinsknews.by