“Слову жыцця” – 15 гадоў

|

Сёння наклад газеты, якая выходзіць у беларускай і польскай версіі два разы на месяц і распаўсюджваецца па парафіях, 14000 экзэмпляраў. З 2008 года газета выходзіць і ў электроннай версіі.

Першым галоўным рэдактарам “Слова жыцця” быў кс.Яраслаў Грынашкевіч, затым – кс. Валерый Быкоўскі.

Апошнія тры гады на чале выдання  стаіць кс. Павал Салабуда.

Кс.Павел:

За гэтыя гады газета моцна змянілася і знешне і ўнутрана. Пачыналася ўсё з некалькіх старонак фармату А-4, а сёння – 8 старонак фармату А-3.

Унутраныя змены тычацца перш за ўсё ў падыходзе да чытача: мы атрымлівае усё больш лістоў, зваротнай сувязі, рэакцыі чытачоў, ладзім апытанні. Змяняецца якасць матэрыялаў, гэта не толькі навіны, але ўсё больш аналітычных матэрыялаў, якія даюць магчымасць чытачу разважаць.

Чытачы найбольш чакаюць матэрыялаў пра жыццё парафій, вельмі папулярная маладзёжная рубрыка.

Наша задача не толькі даць людзям навіны, але навучыць праўдам веры, катэхізаваць.

 

“Слова жыцця” карыстаецца вялікім попытам, яе чакаюць не толькі ў Гродзенскай дыяцэзіі, а і ў Мінску, Брэсце, і хоць наклад расце з кожным годам, гэтага ўжо недастаткова.

Кс.Павел:

Планаў маем вельмі шмат. За два тыдні паміж нумарамі газеты многія навіны губляюць сваю актуальнасць, таму хочам часцей выходзіць, у большым аб’ёме  і большым накладам, уводзіць новыя рубрыкі.