Дзяўчынку выратавалі жыхары дома на беразе

|

…на які і выйшлі сяброўкі. Адна з іх апынулася ў вадзе. Моцная плынь панесла дзяўчынку, яна пачала тануць, а яе сяброўка бегла па беразе з крыкамі аб дапамозе. Нехта выклікаў выратавальнікаў. Жыхар прыватнага дома разам з суседам спусціў на ваду лодку, на якой мужчыны кінуліся наўздагон дзяўчынцы.

Як удакладніла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская, школьніца была апранутая ў пухавічок, які нейкі час трымаў паветра і выконваў ролю выратавальнага жылета. Гэта дазволіла дзяўчынцы пратрымацца на паверхні, пакуль мясцовыя жыхары ўцягнулі яе ў лодку.

Дзяўчынку аднесла на некалькі сот метраў, яшчэ амаль 500 метраў лодка з выратаванай дзяўчынкай не магла прычаліць да берага з-за льду.

На беразе іх ужо чакалі супрацоўнікі МНС, хуткая дапамога.

Дзяўчынку даставілі ў абласную дзіцячую бальніцу, пагрозы яе жыццю няма.

 

Прагулка па Нёмане двух гродзенскіх хлапчукоў 3 сакавіка скончылася не так шчасліва.

Адзін з іх пачаў тануць, другі пабег па дапамогу ў суседні дом. Выратавальнікі былі на месцы праз некалькі хвілін, але на вадзе ўжо нікога не было. З вялікай верагоднасцю можна казаць, што хлопчык патануў, ягонае цела шукаюць вадалазы.

Трагедыя здарылася ў Гродне ў раёне чыгуначнага маста.

 

У гэтыя веснавыя дні выратавальнікі заклікаюць дзяцей і бацькоў да асаблівай пільнасці. Выходзіць на лёд з надыходам цёплых дзён небяспечна для жыцця.

 

Здымак http://112.by