Маёр міліцыі нагадвае: пікет забаронены

|

– З раніцы мне патэлефанавалі з аддзялення міліцыі і спыталі, дзе я знаходжуся. Пасля чаго да мяне на кватэру з’явіўся маёр міліцыі, які нагадаў пра забаронены гарвыканкамам пікет. Прыехалі, паказалі мне паперу, што пікет забаронены, – кажа Віктар Сазонаў.

 

Гарадзенскія праваабаронцы падавалі заяўку на 8 сакавіка на інфармацыйны пікет, дзе адказным быў пазначаны якраз Сазонаў. Асноўнай мэтай правядзення пікета было інфармаванне жыхароў гораду пра сітуацыю ў краіне з палітвязнямі. Гарадзенскі гарвыканкам гэты пікет забараніў афіцыйным лістом за подпісам намесніцы старшыні Ірыны Сенчанковай.

 

У гэтым лісце ўлады гораду спасылаюцца на тое, што заяўнікі не прынялі належных мераў па арганізацыі бяспечных умоваў правядзення заяўленага мерапрыемства.