Як будзе выглядаць квартал паміж вуліцай Брыкеля і Малышчынскай? Абмяркуем

|

З 26 сакавіка да 10 красавіка графічныя матэрыялы па аб’екце “Эскізнае рашэнне рэканструкцыі забудовы квартала паміж вул. Брыкеля і вул. Малышчынскай у мікрараёне “дзевятоўка” з размяшчэннем аздараўленчага комплекса” размесцяць для азнаямлення ў весцібюле упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3).

Выказаць сваё меркаванне ў пісьмовай форме змогуць усе ахвотныя.

 

Для гэтага неабходна будзе даслаць ліст на адрас арганізатараў грамадскага абмеркавання: Гродзенскі гарвыканкам, Гродна, пл.Леніна, 2/1, альбо выказацца на афіцыйным сайце гарвыканкама www.grodno.gov.by. Тэлефон для даведак 72 24 48.

 

Паводле http://grodno.gov.by

 

На здымку: жылы дом на вуліцы Малышчынскай

Здымак з http://www.nest.by