Славак Іван Пеха вярнуўся ў “Нёман”

|

У мяне было шмат варыянтаў працягвання кар’еры, але прапаноўвалі ехаць на прагляд, а я не хацеў гэтага. Бо атрымаецца: ты рыхтуешся з адной камандай, выкладаешся, табе кажуць, што ты нам падыходзіш, а перад самым стартам адмаўляюцца падпісваць, і трэба зноў шукаць каманду. Я вельмі хацеў вярнуцца ў Гродна, таму пасля сканчэння мінулага сезона адбылася размова паміж мной і кіраўніцтвам клуба. “Нёман” даў зразумець, што на мяне разлічваюць у наступным сезоне, гэтага хацеў і галоўны трэнер. Таму я не стаў рызыкаваць і зноў абраў варыянт з “Нёманам”. У Гродна створаны выдатныя ўмовы для развіцця футбола, – распавёў Пеха карэспандэнту champ.by.

 

Распавядаючы пра чаканні ад наступнага сезону, Іван сказаў, што галоўнай задачай на сезон будзе кубак:

 

– “Нёман” – добрая каманда, здольная змагацца за самыя высокія месцы. У Гродне шыкоўны стадыён. Шкада, што я не бачыў на ім аншлагаў, а так хочацца аднойчы згуляць пры поўнасцю запоўненых трыбунах нашага стадыёна.

 

Першая афіцыйная сустрэча гродзенскага “Нёмана” ў гэтым сезоне павінна была адбыцца ў суботу 17 сакавіка, калі каманда мусіла згуляць супраць “Клеческа” ў матчы ¼ фінала кубка Беларусі. Аднак, як паведамляе “Прессбол“, клецкая каманда паведаміла пра немагчымасць прыняць удзел у гульні з “Нёманам”. У выніку “нёманцы” без барацьбы прайшлі ў паўфінал Кубка Беларусі.

 

З матэрыялам па выніках мінулага футбольнага сезона для “Нёмана” можна пазнаёміцца на “Тваім Стылі” тут.