Шукалі мабільнік – знайшлі кашалёк

|

Пацярпелая, якая была моцна нападпітку, абвінаваціла ў крадзяжы сяброўку, што сядзела побач. Тая з абвінавачваннямі не пагадзілася і выклікала міліцыю.

Пакуль ехаў патруль, гаспадыня згубленага тэлефона накіравалася ў прыбіральню, але па дарозе… заснула.

Скарыстаўшыся зручным момантам адзін з наведвальнікаў бара выцягнуў у яе з кішэні кашалёк.

Прыхапіўшы каля ста тысяч рублёў, мужчына вярнуўся за барную стойку. Калі з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, і адзін з іх прапанаваў падазронаму наведвальніку “прайсці”, злодзей пастараўся незаўважна выкінуць кашалёк. Гэта ўбачылі супрацоўнікі бара.

Самае цікавае, што згублены мабільны тэлефон, на пошукі якога прыехала міліцыя, пацярпелая знайшла ва ўласнай торбе.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак http://region4.by