Нічога кепскага пра ашмянскіх свіней

|

Пачакайце смяяцца. Менавіта такую задачу паставіў старшыня Ашмянскага райвыканкама Ю. Адамчык перад мясцовым РАУС і транспартнай камісіяй: спыніць любы рух свіней па тэрыторыі Ашмянскага раёна без дазвольных ветэрынарных дакументаў. Не падумайце нічога кепскага пра гэтых ашмянскіх жывёл. Усе робіцца ў рамках прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленню распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней. Раней падобныя «меры стрымання» праводзіліся ў Навагрудскім раёне.

 

З гіпатэтычнай хваробай на Ашмяншчыне змагаюцца вельмі маштабна. Ніводны жыхар раёна (не кажучы пра гаспадаркі) не мае права забіць асабістую свінню без папярэдняга агляду ветурача і яго далейшага пісьмовага дазволу.

>

 

Больш за тое. Каб максімальна наблізіць прафілактычныя мерапрыемствы да рэальнасці, мясцовая газета «Ашмянскі веснік» спыніла публікацыю аб’яў, якія тычацца куплі-продажу свіней, свініны і г. д.

 

Існуе версія, што ў красавіку 1986 г. у ваколіцах Чарнобыля таксама праводзіліся вучэнні. А каб зрабіць іх выключна натуральнымі, нават узарвалі рэактар… Чорны жарт, але нешта падобнае, здаецца, сёння адбываецца і ў Ашмянскім раёне.

 

Ілюстрацыя на застаўцы http://kotomatrix.ru