У Гродне затрымалі эксгібіцыяніста, які напалохаў малую дзяўчынку

|

Следчым аддзелам Кастрычніцкага раёна Гродна распачата крымінальная справа за хуліганства ў дачыненні да 52-гадовага эксгібіцыяніста.

 

Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на БелаПАН, нідзе не працуючы мясцовы жыхар быў затрыманы за тое, што паказваў свае палавыя органы ў аўтобусе № 22, які рухаўся па маршруце ад вул. Кабяка да вул. Хімікаў.

 

Ахвярай злачынства стала малалетняя дзяўчынка, якая двойчы сутыкнулася ў аўтобусе з гэтым мужчынам. Калі першы раз мужчына толькі паказаў свой палавы орган і не перашкаджаў дзяўчынцы выйсці з транспарту, то другі раз пры аналагічных дзеяннях ён заступіў ёй шлях да выхаду, узяўшыся абедзвюма рукамі за парэнчы. Дзяўчынка здолела пакінуць аўтобус праз іншыя дзверы на наступным прыпынку.

 

Дома пра здарэнне яна распавяла бацькам. Тыя звярнуліся ў міліцыю. У міліцыі мяркуюць, што прычыны паводзін затрыманага, магчыма, хаваюцца ў тым, што падазраваны ў мінулым быў судзімы за згвалтаванне. Ён вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі ў 2009 годзе. Цяпер ён змешчаны ў следчы ізалятар.

 

У 2010 г. за падобны учынак у Гродне быў затрыманы 51-гадовы мужчына, які дэманстраваў свае аголеныя палавыя органы жанчынам у Пышках. На год раней на гарадзенскім форуме з’яўлялася інфармацыя пра з’яўленне мужчыны-выспачэнца ў раёне вуліцы Шчорса.

 

>

 

Фота telegraf.by i forum.grodno.net