З-за дзіцячай гульні з запалкамі 7 чалавек засталіся без жытла

|

Як распавяла “Твайму стылю” ст. інспектар Гродзенскага гарадскога аддзела па НС Таццяна Ескевіч, ён патлумачыў, што знайшоў на вуліцы карабок запалак, запаліў адну з іх і кінуў на зямлю.

 

Па версіі хлопчыка, запалку падхапіла ветрам і занесла на маскітную сетку, што вісела побач з ганкам. Калі сетка загарэлася, хлопчык, які і сам жыў у гэтым доме, кінуўся за бацькам.

 

Дарослыя спрабавалі тушыць полымя падручнымі сродкамі: залівалі вадой, засыпалі зямлёй, але полымя пайшло ўверх па сетцы і перакінулася на дах. Толькі калі пачалі гарэць перакрыцці паступіў выклік да выратавальнікаў. У выніку дах згарэў цалкам, пашкоджаныя міжпакаёвыя перакрыцці. Уся маёмасць аказалася залітая вадой. Дом, у якім жылі 2 сям’і: дзядуля з бабуляй у адной палове, бацькі з дзецьмі і сваяком – у другой, цяпер да пражывання непрыдатны.

 

Выратавальнікі нагадваюць, што некаторыя матэрыялы практычна немагчыма патушыць самастойна, таму, калі за 1-2 хвіліны не ўдалося ліквідаваць узгаранне, – выклікайце пажарных.

 

Здымак з сайта 112.by