Жыхары Бярозаўкі працягваюць змаганне супраць пабудовы цэху шкловаты

|

Спазыскавая заява была перададзена ў суд Лідскага раёна 2-га красавіка. У сваёй заяве грамадзяне патрабуюць спыніць пабудову ў горадзе шкоднай вытворчасці. Яны спасылаюцца на еўрапескую канвенцыю і патрабуюць ад завода правесці грамадскія слуханні па гэтай пабудове. Сяргей Трафімчык, кіраўнік руху «За Свабоду!» па Гарадзеншчыне, распавядае пра дадзеную сітуацыю:

 

– Пасля калектыўнага зварота ў Охрускі цэнтр, мы атрымалі іх выснову, што правы жыхароў гораду былі парушаныя, бо не праводзіліся грамадскія слуханні (па законе, гараджане маюць права на ўдзел у прыняцці рашэнняў). Шматлікія звароты да мясцовых уладаў і кіраўніцтва заводу вынікаў не далі, таму звярнуліся ў суд. Суд павінен разгледзець заяву у любым выпадку і, я спадзяюся, што прадстаўнікі ўсё ж такі вымушаныя будуць правесці слуханні. Па закону праз пару тыдняў павінны правесці сустрэчу бакоў у судзе, дзеля ўдакладнення пытанняў.

 

Гісторыя з пабудовай цэха шклаваты ў Бярозаўцы працягваецца ўжо некалькі год. Грамадзяне падавалі заявы да мясцовых уладаў, звярталіся ў міжнародныя інстанцыі і вось зараз падалі заяву на прадпрыемства ў Лідскі раённы суд. На прадпрыемстве дадзеную заяву каментаваць адмаўляюцца.

Фота на застаўцы http://www.gs.by