Прэзентаваны зборнік «Гарадзенскі Палімпсест» – 4

|

Прэзентацыя чарговага выдання з серыі «Гарадзенская бібліятэка» прайшла ў рэжыме аншлагу. Гарадзенцы мелі мажлівасць задаць пытанне аўтарам, сярод якіх прысутнічалі Алесь Смалянчук, Наталля Сліж, Андрэй Чарнякевіч ды іншыя. На старонках зборніку знайшлі сабе месца тэмы магдэбургскага права, пажару 1885 году, а таксама злачных кропак ды прастытуцыі ў горадзе.

align=”” >

  Справа – Алесь Смалянчук

– Усе сабраныя ў нумары матэрыялы з’яўляюцца абсалютна новымі, – распавядае кандыдат гістарычных навук Н.Сліж, – акрамя таго, зборнік ахоплівае даволі шырокі перыяд: ад канца XV – да ХХ ст.ст. Аўтары паходзяць з розных краінаў, таму часам выкарыстоўваюць крыніцы па гісторыі горада для нас недасяжныя.

 

Нагадаем, што першы нумар зборніку, бяззменнымі рэдактарамі якога з’яўляюцца Н.Сліж і А.Смалянчук, пабачыў свет у 2008 г. Само ж слова «палімпсест» паходзіць ад старадаўняга назову пергамену, які пасля чысткі папярэдне напісанага тэксту быў выкарыстаны наноў. Упершыню наш горад з палімпсестам вобразна параўнала польская пісьменніца Зоф’я Налкоўская.

Фота Надзеі Крапівінай