Прапанова аднавіць гарадзенскую абсерваторыю

|

Пра абсерваторыю расепавядае Алесь Госцеў, адзін з ініцыятараў звароту:

 

align=”left” >– У гэтым будынку была абсерваторыя ў 1913-1915 гады. Пабудавана была вежа з паваротным купалам. Узгадваецца астранамічная труба ды іншае абсталяваннем, пры дапамозе якога было магчыма назіраць за зорным небам напрацягу пэўнага часу. Ёсць намер усё гэта аднавіць, вярнуцца да пачатку. Улады зацікавіліся.

 

Гісторыкі ўзгадваюць, што вежа, якая зараз знаходзіцца ў закінутым стане, мела моцны тэлескоп, які, па некаторых звестках, вывезены немцамі ў часе Перашай сусветнай вайны. Гарадзенскія краязнаўцы спадзяюцца, што гарадзенская абсерваторыя стане яшчэ адной адметнасцю гораду.