Ірландскія вечарыны прэтэндуюць атрымаць стан традыцыйных

|

Як зазначыла Ганна Кішкель, кіраўнічка школы:

 

– Нашая першая вечарына, прысвечаная дню св. Патрыка прайшла дастаткова паспяхова і сумесна з эксперыментальнай пляцоўкай «ОфицероFF» мы запланавалі яшчэ адну, а можа, калі ўсе будзе добра складацца, цыкл такіх тэматычных ірландскіх вечарын.

 

У праграме вечарыны – кейлі, рылы, джыгі, хорнпайны. Арганізатары абяцаюць усім ахвотным майстар-класы па гэтым танцам і добрую атмасферу сапраўднага ірландскага свята. Вечарына адбудзецца ў былым доме афіцэраў (вул. Ажэшка 30), пачатак а 20.00, уваход вольны. З сабою пажадана мець мяккі абутак.