Як дзед гарэлку з гіпермаркету выносіў

|

Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне мела месца ў гарадзенскім супермаркеце (АЛМІ – рэд.).

Прыстойнага віду дзядуля спачатку альбо выліў альбо выпіў непрыкметна бутэльку вады ды заліў туды гарэлку.

На касе, натуральна, пакупнік заплаціў за мінеральную ваду.

Персанал маркету ўстрывожыўся толькі пасля таго, як заўважыў на прылаўку пустую бутэльку гарэлкі. Тады і вырашылі ўважліва перагледзіць відэастужку, якая і зафіксавала апісаны вышэй механізм кражы.

Фота: oreh-lg.blog.tut.by