Сёння на ўзбярэжжы Нёмана ў Гродне ўсталююць тэлескоп

|

Астранамічныя назіранні ў Гродне традыцыйна да Міжнароднага дня астраноміі ладзіць астраном-аматар Андрэй Пракаповіч.

 

Сёння гарадзенцы змогуць убачыць Луну, Вянеру і Сатурн, некаторыя сузор’і, задаць любое пытанне па страноміі.

 

Андрэй Пракаповіч прапануе гарадзенцам, якія маюць тэлескопы, таксама прынесці іх на ўзбярэжжа Нёмана, і падзяліцца ведамі пра зоркі з усімі ахвотнымі.

 

Па ўсім свеце да Міжнароднага дня астраноміі (28 красавіка) прымяркоўваюць дні адчыненых дзвярэй у абсерваторыях, аматары астраноміі ўсталёўваюць тэлескопы на вуліцах гарадоў, даючы магчымасць звычайным мінакам паназіраць за зорным небам.

 

Сёння Гродна не мае абсерваторыі, за выключэннем прыватнай на лецішчы Андрэя Пракаповіча.

Абмяркоўваецца пытанне аднаўлення абсерваторыі, якая ў 1913-15 гадах працавала ў вежы аднаго з карпусоў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://www.dneproplanet.dp.ua