Дзе несвабоднае слова ў дзень свабоды прэсы?

У пасланні 2006 года, у прыватнасці, сказана, што сродкі масавай інфармацыі не павінны служыць інструментам падбухторвання, дэградацыі ці прапаганды нянавісці. Пачынаючы з 1997 года 3 мая за ўклад у справу свабоды друку штогод прысуджаецца прэмія ЮНЭСКА.

 

На гэтай мапе, апублікаванай арганізацыяй “Рэпарцёры без межах”, чорным колерам пазначаныя краіны, дзе сітуацыя са свабодай слова выглядае найгорш. У Еўропе толькі адна чорная пляма… Сорамна!

 

Беларусь увайшла ў дзесятку краінаў, дзе найбольш жорсткая цэнзура. Таксама у гэтай групе — Сірыя, Паўночная Карэя, Іран, Экватарыяльная Гвінея, Узбекістан, Бірма, Саудаўская Аравія, Куба і Беларусь.

 

Яшчэ раней свой даклад апублікавала міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House: Беларусь у рэйтынгу свабоды СМІ займае 193-е месца з 197-мі. Горш толькі ў Эрытрэі, Узбекістане, Туркменістане і Паўночнай Карэі.

 

У Мінску напярэдадні, 2-га траўня, быў ператрус у сталічным офісе «Радыё Рацыя». А сёння пераможцам конкурсу «Вольнае слова» уручаць прэміі і падарункі.

 

У Гродна праблемы з вольным словам гучаць амаль кожны год. Спробы зарэгістраваць незалежнае выданне ўжо цягнуцца больш за 10 год.

 

Нагадаем, што ўладамі былі знішчаны гарадзенскія газеты «Пагоня» і «Біржа інфармацыі», дзесяткі журналістаў затрымліваліся, абвінавачваліся і аштрафоўваліся, а журналісты «Пагоні» – М.Маркевіч і П.Мажэйка былі асуджаныя і адбывалі пакаранне.

 

За што? Ды за … вольнае слова.