У Слоніме працавалі дзьве нелегальныя крамы

|

Як піша БелТА са спасылкай на упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці, па фактах распачатыя крымінальныя справы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Адна з абвінавачаных гандлявала ў гаражы трыкатажам, прывезеным з Масквы, другая прадавала разнастайную вопратку.

Жанчыны не былі зарэгістраваныя ў якасці прыватных прадпрымальніц.

 

У першым выпадку канфіскаваны тавар на суму больш за 100 мільёнаў рублёў, у другім – больш чым на 90 мільёнаў.