«Необычайно Одарённое Сообщество» абвясціла конкурс для творчых людзей

| Без катэгорыі

Творчыя праекты і працы, якія не выйдуць у фінал, будуць размешчаны на вэб-спэйсе выставы www.process-de.by, на якой кожны ахвотны зможа пазнаёміцца з імі.

 

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца творчыя групы і маладыя мастакі з рэгіёнаў Беларусі (ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў).

 

Наяўнасць мастацкай адукацыі і ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі пры падачы заяўкі не маюць значэння.

 

Арганізатары забяспечаць творцаў усімі неабходнымі матэрыяламі для візулізацыі іх прац/праектаў.

 

Каб прыняць удзел у конкурсе, дашліце заяўку з 10.05 да 6.06.2012 на адрас processDe2012@gmail.com .

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на старонцы праекта.