У наступную сераду сыграюць «Кальян» і «Дзецюкі»

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Гарадзенскае аддзяленне «Маладога Фронту» (пра падтрымцы Асамблеі НДА, Літва):

 

– Мы спадзяемся, што вечарына атрымаецца цікавай і атракцыйнай, – мяркуюць арганізатары, – а тыя, хто яе наведае, не толькі паслухае добрую музыку, але і будзе мець мажлівасць яшчэ раз нагадаць сабе аб сапраўдных героях гэтага краю. Дарэчы, гістарычны пуцяводнічак па мясцінах Каліноўскага ў Горадні можна будзе атрымаць бясплатна.

 

Пры гэтым арганізатары гатовыя да розных сцэнароў развіцця падзеяў:

 

– Нажаль у Менску зараз узмацніліся рэпрэсіі супраць нашай арганізацыі: на «суткі» апошнімі днямі патрапіла з паўдзесятка чалавек. Таму не выключана, што сілавікі паспрабуюць зладзіць якую-небудзь правакацыю. Што ж, усё гэта будзе выкарыстана толькі для раскруткі нашай ідэі – помнік Каліноўскаму у нашым горадзе мае быць! – упэўненыя актывісты.