У Гродне прэзентуюць кнігу па гісторыі Грэка-каталіцкай царквы на Лідчыне

|

У сваёй кнізе краязнаўца знаёміць чытача з унікальнымі фактамі лакальнай гісторыі, прыводзіць невяомыя шырокаму колу дакументы і сведчанні.

 

Царкоўна-рэлігійныя працэсы, якія адбываліся на Лідчыне, разглядаюцца ў кантэксце аналагічных усходнееўрапейскіх працэсаў.

Кніга паказвае выспяванне ідэі царкоўнай уніі ў Вялікім княстве Літоўскім, стварэнне і дзейнасць уніяцкіх прыходаў і базыльянскіх манастыроў у Лідскім вавеце ў 17-18 стст., рэфармаванне і ліквідацыю Уніяцкай Царквы на Лідчыне.

Асобны раздзел прысвечаны адраджэнню Грэка-каталіцкай Царквы ў рэгіёне ў 1930-ыя і 90-ыя гады.

 

Ва ўступным слове да выдання доктар гістарычных навук Святлана Марозава зазначыла:

Кніга, якую вы трымаеце ў руках, нібы папярэджвае людзей – вернікаў і атэістаў, святароў і прыхаджан: ведайце, пра ўсе вашыя добрыя і дрэнныя ўчынкі даведаюцца нашчадкі, як і мы даведваемся пра справы і намеры сваіх далёкіх і нядаўніх папярэднікаў, дзякуючы закаханым у гісторыю даследчыкам мясцовай даўніны, з кагорты якіх паходзіць Леанід Лаўрэш”.

 

Прэзентацыя адбудзецца 30 мая ў зале паседжанняў Гродзенскай абласной бібліятэкі імя Я.Карскага (Новы замак).

 

Пачатак у 17.00.