З 1 чэрвеня падаражэюць жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва

|

Дакумент прыняты для паэтапнага павышэння ўзроўню пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Згодна з пастановай, плацяжы сям’і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, з улікам ацяплення ўзрастуць на Br17 тыс., або на 8,6 працэнта, у тым ліку на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння – на Br10 тыс., на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі – на Br7 тыс.

У прэс-службе нагадалі, што тарыфы для насельніцтва на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі не пераглядаліся з лютага 2011 года. Такім чынам, кошт жыллёва-камунальных паслуг для сям’і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, у ацяпляльны перыяд складзе Br216,4 тыс., у летні перыяд – Br137,9 тыс.

У прэс-службе Саўміна падкрэслілі, што з улікам прынятых урадам мер па павышэнню даходаў насельніцтва ў 2012 годзе ўдзельная вага плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі ў даходах сем’яў пры названым павышэнні тарыфаў не павялічыцца.

У беларускім урадзе нагадалі, што разлікамі да закона Беларусі “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год” прадугледжваецца, што за кошт плацяжоў насельніцтва павінна кампенсавацца 35 працэнтаў затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг арганізацыямі сістэмы Мінжылкамгаса. Цяпер узровень кампенсацыі затрат складае менш за 13 працэнтаў.

Для павышэння акупнасці жыллёва-камунальных паслуг у краіне прымаюцца меры па зніжэнню сабекошту аказваемых паслуг.

Так, па выніках работы за першы квартал бягучага года затраты на аказанне ЖКП насельніцтву ў цэлым зніжаны на 10,5 працэнта ў супастаўных умовах у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года пры ўстаноўленым заданні не менш як на 10 працэнтаў. Эканомія затрат склала Br101,5 млрд. Разам з тым ва ўмовах росту затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг па аб’ектыўных прычынах забяспечыць выкананне ўстаноўленага параметру па ўзроўню кампенсацыі затрат насельніцтвам толькі за кошт зніжэння сабекошту паслуг з’яўляецца немагчымым, падкрэслілі ў прэс-службе Савета Міністраў.

 

 

Здымак http://a-h.by