Замалёўкi фотапаляўнiчай

Ах! Фотапаляванне… Вось і прыпадняты настрой. Дзень творчасці, весялосці, крэатыўных ідэй. Цэлы дзень у прыемнай дружнай кампаніі.

Сустрэча на плошчы Леніна. Спазненне законам не караецца, таму цалкам можна дазволіць сабе невялікае свавольства ў 5-10 хвілін.

Выдатна, нашы светлыя галовы, эліта, «бацькі» гэтага мерапрыемства – адміністратары на месцы. Прызначаны капітаны (ім выдаюцца заданні ў запячатаных канвертах, якія можна адкрыць толькі пасля пачатку гульні), каманды складаюцца з 5-6 чалавек (пасродкам выцягвання каляровых стужачак, якія вызначае тваю прыналежнасць да той або іншай каманды – «чорных» , «сініх», «чырвоных» і нш.).

З пачуццём выкананага доўгу адміністратары аб’яўляюць аб пачатку гульні, называюць месца і час сустрэчы (на гульню даюць прыкладна 1,5-2 гадзіны).

Пасля чаго яны адпраўляюцца піць гарбату ў кафэ. Ім-та добра, будуць у цяпле сядзець! Адкрываем канверт, чытаем заданне. Тэма сённяшняга фотапалявання прысвечаная паэзіі. Ну што ж, уперад!