У цэнтры Гродна грузавік стаў на дыбкі

Старэнькі “ГАЗ”, гружаны цэментным растворам, спыніўся перад светлафорам на дастаткова крутым ухіле.

Груз паціху змясціўся да задняга борта, і, пры спробе крануцца, аўтамабіль па-просту стаў на дыбкі.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца, адзначылі, што як ДТЗ здарэнне афармляць не будуць. Грузавік “прызямлілі”, з дарогі пачалі прыбіраць раствор.