Напамін гарадзенцам пра Васіля Быкава

|

Пра акцыю распавядае Зміцер Бандарчук, кіраўнік грамадскай ініцыятывы па Гарадзеншчыне:

 

– Акцыя была праведзена намі ўжо па традыцыі. Мінулагодняя акцыя была большая. Тады Уладзімір Некляеў перадаў сваю прэмію гарадзенскаму музею Васіля Быкава. Аў гэтым годзе акцыя, апроч самога вырабу і ўмацавання шыльдаў, уключала экскурсію па музею Быкава, на якой прысутнічалі гарадзенскія пісьменнікі Данута Бічэль і Алесь Чобат… Пад час мінулагодняй акцыі, – працягвае Зміцер, – умацаваныя намі шыльды існавалі каля месяца, а колькі яны прастаяць сёлета пакажа час.

 

Музей Быкава ў Гродна – гэта маленькі пакойчык ў 13.5 метраў, які месціцца па цантральнай пешаходнай вуліцы Савецкая. Два гады назад актывістамі кампаніі «Гавары праўду» у Гродзенскі гарвыканкам было перададзена больш за 7 тысяч подпісаў жыхароў гораду, каб адна з цэнтральных вуліц Гродна называлася імём Васіля Быкава. Аднак рашэння аб перайменаванні вуліцы да сённяшняга часу не прынята.