«Трэба толькі крыху пачакаць»

|

У пісьмовых крыніцах Іўе вядома з першай паловы ХV стагоддзя. Прыкладна з таго перыяду пачынаецца гісторыя вуліцы Савецкай, якая ў розныя часы называлася, канешне, па-рознаму, а сваю апошнюю назву атрымала восенню 1939 г.

 

Дык вось, праходзілі стагоддзі, мяняліся пакаленні, праз Іўе каціліся войны і рэвалюцыі, а вуліца Савецкая так і заставалася неўпарадкаванай. Ну, дзякуй Богу, прыйшлі і сюды нейкія дарожныя зручнасці.

 

Часцяком бачу, як у дзяржаўных СМІ чыноўнікі рознага рангу пра шматлікія праблемы ў нашым грамадстве гавораць прыкладна так: усё будзе вырашана, трэба толькі крыху пачакаць. Вось як у Іўі. Не прайшло і сямі стагоддзяў, як на старажытнай вуліцы з’явіліся ходнікі.