Пасля “Брэста” чакаем БАТЭ

|

Гарадзенскі клуб зараз на ўздыме (7 ачкоў з 9 магчымых у апошніх трох гульнях), але статыстыка гульняў супраць суседзяў у апошнія сезоны не на карысць каманды Сяргея Саладоўнікава. Апошні раз у межах чэмпіянатаў краіны «Нёман» святкаваў вікторыю ў Брэсце ў далёкім 2003 годзе (0-1). Вось і ў гэтай сустрэчы, якая праходзіла 23 чэрвеня, адабраць тры ачкі ў нашых суседзяў не атрымалася, хоць магчымасці былі.

Лік у сустрэчы адкрылі гаспадары: на 18 хвіліне вызначыўся Хвашчынскі, які першым паспеў дабіць мяч у браму Чэрніка. “Брэст” утрымліваў перавагу да 71 хвіліны, калі пасля ўдара Івана Дзенісевіча са штрафнога мяч у штрафной знайшоў Кавалёнка, і Дзіма ў сваёй манеры забіў гол галавой і параўнаў лік у матчы.

 

23 чэрвеня:
“Брэст” – “Нёман” – 1:1 (1:0, 0:1)
Галы: 1:0 – Хвашчынскі (18), 1:1 – Кавалёнак (71).

Брэст: Клімовіч, Бурко, Гайдучык, Клапацкi, Семянюк, Агар (Забара,
86), Папуш (Мацюкевіч, 59), Гагаладзэ (Сокал, 69), Шэмрук, Хвашчынскі.

Нёман: Чэрнік, Раўнейка, Рыбак, Яблан, Вітус, Ясінскі (Лясюк, 58),
Варанкоў, Лявіцкі, Дзенісевіч, Савіцкі (Cучкоў, 66), Крывабок
(Кавалёнак, 57).
Папярэджанні: Кавалёнак (77), Дзенісевіч (88).

Перад гульнёй з БАТЭ гарадзенцы займаюць у турнірнай табліцы 6-е месца.

 

 

 

Здымак з сайта http://dynamo-brest.by

Відэа http://fcneman.by