Новая кніга Сяргея Чыгрына пра лёс беларусаў

|

Шмат новага чытачы даведаюцца пра генерала 1812 года Яна Канопку, пра беларускіх святароў Філафея і Паўла Лысуху, легендарнага доктара Усевалада Шырана, спявачку Яўгенію Чарняўскую-Орса, палітыка і гісторыка Міколу Шкялёнка, а таксама пра Рыгора Шырму, Якуба Міско, Вацлава Ластоўскага, Гальяша Леўчыка, Ларысу Геніюш, Янука Дарашкевіча, Валянціна Таўлая, Аляксандра Чыжэўскага, Міхала Федароўскага, братоў Артымовічаў і іншых вялікіх людзей беларускай зямлі.

 

Лёс многіх з іх быў трагічны і няпросты. Таму новая кніга Сяргея Чыгрына — даніна іх светлай памяці.