У Гродне з’явяцца 6 стаянак для турыстычных аўтобусаў

|

У аблвыканкаме на пасяджэнні савета па развіцці прадпрымальніцтва, дзе абмяркоўваліся праблемныя пытанні па развіцці гэтай сферы, вырашана распрацаваць канцэпцыю развіцця турызму ў вобласці.

 

У прыватнасці, будуць створаны ўмовы для зручных маршрутаў і перамяшчэння турыстычных груп па гістарычнай частцы Гродна, вызначаны 6 магчымых месцаў для «турыстычных» парковак, арганізаваць якія даручана ў бліжэйшы час.

 

Так, у выходныя маюць намер задзейнічаць стаянку ў адміністрацыйнага будынка па вул. Лермантава. Плануецца акультурыць стаянку на беразе Гараднічанкі ў раёне вул. Вялікая Траецкая.

 

З 15 ліпеня будзе вызваленая для турыстаў паркоўка ў гістарычным месцы горада, куды прыбывае асноўная колькасць экскурсій, – паміж пажарнай часткай і сінагогай у раёне гарадзенскіх замкаў.

 Па інф. БелТА