На ровары да Доргуньскага возера

| Без катэгорыі

Першыя 10 кіламетраў і наведванне аднаго з фартоў гарадзенскай крэпасці каля вёскі Навумавічы.

 

Гэта другі літарны форт, менавіта каля яго знаходзяцца могілкі 1-й сусветнай вайны. Форт мала даследваны, крыху закінуты і схаваны ў прыдарожным лесе.  З  боку шашы Гродна-Сапоцкін яго амаль не бачна.

 

 

Другая кропка – палацава-паркавы комплекс у Свяцку. Яго былая веліч і зараз уражвае.

Сам палац, праўда, паціхе гібее, сцены пакрытыя грыбком.

Унутр нас не пусціла ахоўніца, патлумачыўшы гэта тым, што будынак з’яўляецца прыватнай уласнасцю комплекса “Азёрны”.

 

 

Вельмі ўразілі былыя млыны, што абслугоўвалі калісьці жыхароў Свяцкага палацу.

 

 

 

Акружным шляхам мы вярталіся на дарогу Гродна – Сапоцкін і знайшлі дзіўны крыж, на якім сэрдца, крыж і якар перапляліся ў геральдычнай выяве.

 

 

Далей – Перстунь: гаспадарчыя пабудовы і веліч былога уніяцкага храму, які зараз з’яўляецца мясцовым касцёлам.

 

 

На пад’ездзе да Доргуні заўважаем некалькі дотаў, што ахоўвалі мяжу. Мы наведалі адзін з самых вялікіх дотаў комплекса так званай “Лініі Молатава” – 68 умацаванага раёна.

 

 

Наступная кропка –  мемарыял заставы Кірычэнкі, якая адна з першых сустрэла немцаў у 1941-ым годзе.

 

 

Некалькі здымкаў, і мы рушым да апошняй кропкі нашага маршрута.

 

 

Запрашаем далучацца да кола вандроўнікаў праз фэйсбук https://www.facebook.com/groups/rovar/.

 

Здымкі аўтара