Турнір нефармалаў шукае гарадзенцаў

|

Традыцыйнае мерапрыемства супольнасці “Забей” збірае футбольныя дружыны з розных аматарскіх турніраў, ліг, чэмпіянатаў і гарадоў Беларусі для ўдзелу ў дваровым футбольным турніры. Мэта мерапрыемства – зрабіць футбол даступным для ўсіх ахвотных, адысці ад фармальнасцяў і развіць аўтаномныя моладзевыя рухі.

 

Нефармал – гэта не абавязкова той, хто гадуе доўгія валасы, носіць берцы або мноства завушніц. Нефармал – гэта і той, хто бачыць недасканаласць фармальных інстытутаў і спрабуе змяніць іх да лепшага. Нефармал – гэта творца. Да гэтага імкнуцца арганізатары турніру і запрашаюць далучыцца аматараў да руху дваровага футбола.

Правілы Турніру простыя і даступныя, пляцоўкі пад адкрытым небам, а каманды звычайна мэтанакіраваныя і з’яднаныя. Футбольныя супольнасці Віцебска, Магілёва, Баранавічаў, Слуцка, Брэста, Гомеля, Бабруйска, Мінска ўжо рыхтуюцца прыняць удзел.

Супольнасць “Забей” запрашае прыняць удзел у турніры лігі, чэмпіянаты, а таксама аўтаномныя каманды з любых населеных пунктаў краіны.

 
Тэлефануй: +375 29 9212921
Група ў кантакце: http://vk.com/turnir_neformalov_3
Наш скайп: http://tinyurl.com/turnir-neformalov-3
Твітэр: хештэг #zabej пользователя @zabej_group