Асуджаны за збіццё падначаленага маёр Лінкус напісаў прашэнне аб памілаванні

|

Нядаўна ў асуджанага, які па-ранейшаму  не прызнае сябе вінаватым, нарадзілася трэцяе дзіця. Дзінас Лінкус чакае разгляду прашэння аб памілаванні.

 

Скандал паміж начальнікам Дэпартамента аховы і яго падначаленым здарыўся 8 чэрвеня 2011 года.

Гродзенскі раённы суд асудзіў маёра Лінкуса сёлета ў лютым. Абласны суд пакінуў прысуд без зменаў.

Гэтая гісторыя каштавала пацярпеламу маёру Сяргею пасады. Цяпер яму даводзіцца ездзіць на працу за 50 км.

 

Яшчэ да гэтага працэсу актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом» распавядалі, як Лінкус затрымліваў актывістаў апазыцыі, здзекаваўся і пагражаў, ужываў сілу не толькі да мужчын, але і да жанчын.