Абласная бібліятэка запрашае навукоўцаў на канферэнцыю

|

Запланавана абмеркаванне наступных пытанняў:

– Літаратурныя традыцыі Я.Купалы і Я.Коласа ў творчасці сучасных аўтараў;

– Песняры Беларусі і Гарадзеншчына;

– Папулярызацыя твораў Я.Купалы і Я.Коласа ў Год кнігі;

– Творы Я.Купалы і Я.Коласа ў сусветным кантэксце.

 

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца гісторыкі, краязнаўцы, настаўнікі, супрацоўнікі бібліятэк, прадстаўнікі СМІ, студэнты.

 

Падрабязная інфармацыя пра патрабаванні да матэрыялаў знаходзіцца на сайце бібліятэкі.

 

Паводле http://grodnolib.by

Здымак region4.by