Выйшаў новы нумар незалежнага часопіса «LO_ok»

«LO_ok» гэта новы праект у выглядзе папяровага часопіса і сайта, які родам з Мазыра, а ў Гродне з’явіўся мінулай вясной. Прэзентацыі дэбютнага вясновага нумара і наступнага летняга адбываліся адпаведна на Эксперыментальнай пляцоўцы «ОфицерOFF» і ў бары «Tommy».

 

Гэтым разам арганізатары абяцаюць, акрамя прыемнай атмасферы і новых часопісаў, яшчэ і зніжкі на ўвесь асартымент «Кальяннай».

 

Стваральнікі часопіса традыцыйна чакаюць на прэзентацыі не толькі новых чытачоў, але і патэнцыйных аўтараў, дызайнераў, вярстальшчыкаў ды ўсіх гатовых уключыцца ў працу над наступным нумарам.

 

На здымку: першы нумар часопіса «LO_ok»

Здымак samlook.org