Цягнік Гродна-Мінск зламаўся пад Лідай

|

Пра гэта «Тайму стылю» паведаміла адна з пасажырак цягніка.

 

Вольга: «Я ўвогуле спала, прачнулася ў 9.30 ад таго, што людзі навокал гучна размаўлялі. Высветлілася, што мы стаім, да Ліды так і не даехалі.

Я ў шоку, – мне трэба было рабіць перасадку ў Мінску, таму праз паўгадзіны мы разам з яшчэ адной дзяўчынай пайшлі да правадніка. Той сказаў, што нічога не ведае і накіраваў нас да начальніка цягніка. Мы пайшлі, запыталіся, дзе знаходзімся, але начальнік гэтага таксама не ведаў. Сказаў, што лакаматыў стаў, бо не заводзіцца рухавік, калі паедзем – невядома, з Ліды нам насустрач накіравалі іншы лакаматыў, але калі ён прыйдзе – таксама невядома. У начальніка нават сувязі з машыністам не было».

 

Як распавядае дзяўчына, пасажыры (прынамсі ў яе вагоне) паводзілі сябе на дзіва спакойна. Нехта спазняўся на працу, нехта казаў, што ўжо спазніўся на наступны цягнік, нехта ўжо збіраўся выходзіць у Лідзе і вяртацца ў Гродна, але чамусьці ніхто асабліва не абураўся, прэтэнзій не выказваў, хутчэй усе былі шакаваныя.

 

Лакаматыў з Ліды прыйшоў толькі праз 2,5 гадзіны. У выніку цягнік спазніўся ў Мінск больш чым на 2 гадзіны, а наша чытачка, адпаведна, спазнілася на маршрутку.

Ці можа яна разлічваць на нейкую кампенсацыю, збіраецца даведацца пасля выходных.

 

Аднак справа сумніўная: некалькі дзён таму давялося браць білет на цягнік да Сімферопаля з перасадкай у Мінску. Паміж цягнікамі было паўтары гадзіны часу, аднак касірка патлумачыла, што паміж прыбыццём першага і ад’ездам наступнага цягніка павінна быць не меньш як … 3 гадзіны. Таму дала білет толькі да Мінска, а білет Мінск-Сімферопаль прапанавала набыць … у суседняй касе.

 

Тады мы толькі пасмяяліся: хіба можа цягнік ТАК спазніцца? Як аказалася, перасцярога супрацоўнікаў чыгункі была не дарэмнай.