СПАБОР ДЛЯ МАЛАДЫХ ЛІТАРАТАРАЎ

| Без катэгорыі

Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 27 гадоў (на момант абвяшчэння спабору). Лаўрэаты спабору будуць запрошаныя на літаратурны семінар і майстар-класы ў Менск, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае творы з вядомымі пісменнікамі, выкладчыкамі, вучонымі.

«Прымаюцца літаратурныя творы тых жанраў, якімі быў слаўны Карлас Шэрман, а менавіта вершы, эсэ, мастацкія пераклады, — кажа куратар спабору і старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч. — Таксама, у сувязі з тым, што сёлета мы адзначаем 200-гадовы юбілей Эдгара Алана По, для маладых перакладчыкаў ўведзена спецыяльная намінацыя «пераклад аднаго твора Э. А. По».

Апошні тэрмін (паводле даты на паштовым штэмпелі або даты адпраўкі электроннага ліста) – 20 сакавіка. Падсумаванне першага туру адбудзецца 20 красавіка. Творы можна дасылаць на адрас: e-mail pen@vessobel.by (з пазнакай «Літаратурны конкурс»).

Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА «Беларускі ПЭН-Цэнтр». Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (017) 284–73–29.

Паводле “Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны”