Данута Бічэль. Новая кніга для Бога і для сябе

|

У кнігу ўвайшлі больш за 100 вершаў паэткі, якая сёлета адзначае 75-гадовы юбілей.

Частка з іх з 1999 па 2012 гады друкавалася ў часопісах “Ave Maria”, “Наша вера”, у аўтарскіх зборніках, частка друкуецца ўпершыню.

 

Вокладку кнігі ўпрыгожыла адна з карцін дачкі паэткі – Вікторыі Ільіной.

 

Данута Бічэль:

Гэта магчымасць падзяліцца маімі думкамі, маёй душой.

У мяне выходзілі за гэты час розныя кніжачкі. Перагледзела іх, нешта ўзяла, нешта не ўзяла, нешта новае пісала.

Гэта вершы пра Каляды, пра Вялікдзень, прысвечаныя маім унукам і дзецям. Вершаў 10 нідзе не друкаваліся: пра мой род, пра дзядоў, думкі пра маё жыццё, нараджэнне і смерць, пра тое, як я павінна быць пахаваная, як вярнуся на сваю радзіму ў Біскупцы.

 

Галоўнае, ёсць у кніжцы “Крыжовы шлях”, які я пісала ўсё жыццё.

Гэтую кнігу я рабіла для Бога і для сябе. Рабіла летам, хаця выйшла яна толькі на Каляды, і першы верш там атрымаўся калядны.

 

 

Кніга выйшла з друку толькі ўчора, і ў Мінску адбудзецца пакуль адзіная яе прэзентацыя.

У вечарыне, акрамя самой Дануты Бічэль, возьмуць удзел паэты, мастакі, прыхільнікі яе творчасці. Таццяна Беланогая выканае песні на словы спадарыні Дануты.

 

Пачатак прэзентацыі ў 17.00.