“Гроднааблгідрамет” папярэджвае пра неспрыяльныя ўмовы надвор’я

|

На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ў Гродне -2…-4, па вобласці да -7.

 

16 снежня будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі моцны снег, мокры снег, завіруха. На дарогах снежныя заносы, вецер паўднёва-усходні парывамі 15-20 м/с.

Па захадзе Гродзенскай вобласці месцамі наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд.

Уначы -1…-6, месцамі да -8, днём -1…-6.

 

17 снежня часам снег, слабая завіруха, уначы ў асобных раёнах моцны снег, заносы. Вецер па ўсходзе вобласці парывамі да 15-17 м/с.

Тэмпература паветра ўначы -2…-7, месцамі да -10, днём -2…-7.

 

У бліжэйшую ноч, 14 снежня, будзе воблачна з праясненнямі, ападкаў не прадбачыцца, вецер паўднёва-усходні 8-13 м/с, тэмпература паветра -8…-10.

 

Здымак http://news.rambler.ru