З санчасткі – у шпіталь

|

Аб гэтым праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміў адвакат арыштаванага прадпрымальніка Павал Сапелка: “Гэта азначае, што стан яго здароўя пагоршыўся да той ступені, якая робіць немагчымым яго ўтрыманне ў следчым ізалятары, нават ва ўмовах санчасткі.”

Па словах адваката, нягледзячы на складаную сітуацыю са здароўем, Мікалай Аўтуховіч не збіраецца спыняць галадоўку да выканання яго патрабаванняў: альбо змена меры спынення абвінавачваным па іх справе, альбо завяршэнне расследавання ў кароткія тэрміны і накірунак справы ў суд.

Па словах адваката, рэакцыя на патрабаванні Мікалая Аўтуховіча пакуль адсутнічае: ні на адну са скаргаў або хадайніцтваў адказу ён пакуль не атрымаў.

Па інформацыі Хартыі’97