Спецыяльныя службы агучылі наступствы вялікага снегу на Гарадзеншчыне

|

30 населеных пунктаў часова засталіся без электрычнасці.

З 17 гадзін 14 снежня ад падзення дрэваў і галін з-за снегу электраэнергія была адключана ў Дзятлаўскім, Слонімскім, Мастоўскім раёнах, на 3 вуліцах у вёсцы Путрышкі Гродзенскага р-на.

Дзеянні энергаслужбы каардынавала абласное МНС, да 22 гадзін святло вярнулася ва ўсе населеныя пункты Гарадзеншчыны.

 

15 студзеня да выратавальнікаў пачалі звяртацца кіроўцы.

Пасажыр аўтобуса “МАЗ” футбольнага клуба “Мінск” выклікаў выратавальнікаў, калі аўтобус, які кіраваўся ў сталіцу з в.Альшанка, збіўся з маршруту, а затым з’ехаў ў кювет. Спецыяльныя службы выцягнулі з сумету аўтобус з 44 пасажырамі.

 

Найбольш надзвычайных сітуацый здарылася ў ноч з 14 на 15 снежня.

Уначы давялося ратаваць пасажыраў машыны ў Воранаўскім раёне. На ўездзе ў Радунь кіроўца не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Сярод пасажыраў было малое дзіця, таму дапамога была патрэбная тэрмінова.

Яшчэ адзін аўтамабіль з дзіцём у салоне трапіў у кювет у раёне паміж вёскамі Жусіны і Пагародны.  

 

У Карэліцкім раёне ў сумёце заграз рэйсавы аўтобус з 10 пасажырамі, сярод якіх была цяжарная жанчына.

У Шчучынскім – машына хуткай дапамогі. Медыкі везлі хворага з вёскі ў раённы шпіталь, аднак без дапамогі выратавальнікаў не маглі пераадолець сумёт на ўзбочыне.

 

У 5.10 15 снежня на чыгуначным пераездзе трапіў у пастку трактар, які расчышчаў снег. З-за гэтага спазніўся прыгарадны цягнік Ліда-Беняконі. Трактар выцягнула спецтэхніка.

У 13.27 у службу “101” звярнулася медсястра Іўеўскай раённай бальніцы, – хуткая дапамога не здолела дабрацца на выклік у вёску Каркеняты. На дапамогу выехалі выратавальнікі і трактар. У машыну хуткай дапамогі хворага даставілі работнікі МНС.

 

У Ваўкавыску моцны вецер сарваў пралёт балконнай рамы з 5 паверха пяціпавярховага дома. Рама ўпала на капот прыпаркаванага каля пад’езду аўтамабіля. У выніку пенсіянер уладальнік машыны атрымаў штраф за арушэнне правіл паркоўкі.

 

Здымак http://kerch.fm