На беларуска-літоўскай мяжы адкрыюць 2 новых пункта памежных пераходаў

|

Лінас Лінкявічус:

 

Становішча складанае, можна назваць і драматычным. Я думаю, што тое, што зараз адбываецца на мяжы, асабліва з Беларуссю, не робіць гонару нам усім, а годнасці перавозчыкаў не вельмі адпавядаюць тыя ўмовы, якія маюцца. Зразумела, што за дзень-два немагчыма вырашыць сітуацыі, патрэбныя стратэгічныя рашэнні.

 

Паводле міністра, патрэбныя двухбаковыя рашэнні, інакш зменаў не адбудзецца.

Ён выказаў спадзяванне, што сітуацыя на мяжы палепшыцца меньш, чым праз год.

 

Літоўскі ўрад разледзіў сітуацыю на мяжы з Беларуссю на пасяджэнні 17 снежня.

 

11 снежня МЗС Беларусі накіравала пасольству Літвы ноту “ў сувязі з адносным пагаршэннем сітуацыі на мяжы і павелічэннем чаргі грузавога транспарту на выездзе з Беларусі”.

Тады, пасля нечаканага арышту 29 літоўскіх мытнікаў, чэргі грузавікоў пад мяжой ў пункце пропуска “Каменны Лог” – “Мядзінінкай” расцягнуліся на дзесяткі кіламетраў.

 

Здымак http://m.interfax.by  

Паводле http://ru.delfi.lt