Гарадзенцы выступяць на “Крот-Рок-Фэсце”

“Гэта будзе вялікі фэст з вялікай колькасцю сюрпрызаў, – расказвае “Твайму стылю” Юры Лакціёнаў, вакаліст гурта. – Апроч таго, што будуць сюрпрызы ад арганізатараў, адным з сюрпрызаў, які можам раскрыць, будзе тое, што разам з рознымі гуртамі на сцэне будзе спяваць “Паскуда” (Юры Навумаў) – другі вакаліст Neuro Dubel”.

 

Цікавым будзе і тое, што на адной сцэне з гарадзенцамі будзе выступаць гурт, які раней супрацьстаўляўся гарадзенскай панк-сцэне. Гэта каманда “Красные Звезды”, лідэр якой, Уладзімір Селіванаў, пачаў у гэтым годзе выконваць песні па-беларуску.

 

Пра іншыя сюрпрызы можна будзе даведацца на месцы, кажа Юры Лакціёнаў і раіць выбрацца на фэст.

 

Пачатак мерапрыемства а 15.00, кошт 30-40 тысяч рублёў. Падрабязнасці УКантакце.